У Нью-Ёрку адкрываецца Першы Беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум
У Нью-Ёрку ўпершыню пройдзе Беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
У форуме прымуць удзел прадстаўнікі Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Нацыянальнага банка Беларусі, Парку высокіх тэхналогій і кампаніі па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.
Удзельнікі форуму змогуць атрымаць інфармацыю аб інвестыцыйным патэнцыяле Беларусі, у тым ліку магчымасцях, якія адкрываюцца ў сувязі з фарміраваннем Адзінай эканамічнай прасторы.
Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Міністэрства замежных спраў Беларусі і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
Прэм’ер-міністр Беларусі таксама прыме ўдзел у саміце па клімаце, які пройдзе ў Нью-Ёрку 23 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА