У Нью-Ёрку на сустрэчу з Ціханоўскай прыйшло некалькі сотняў беларусаў
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская працягвае візіт у ЗША ў Нью-Ёрку, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
Яна сустрэлася з беларускай дыяспарай Нью-Ёрка. На сустрэчу прыйшло некалькі сотняў беларусаў.
У Нью-Ёрку Ціханоўская правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных і грамадзянскіх арганізацый, пасламі розных дзяржаў.
Таксамам беларуская дэмакратычная лідарка выступіць у Савеце па міжнародных адносінах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/tsikhanouskaya
