У ПАРЕ пройдуць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі



Парламенцкая асамблея Рады Еўропы правядзе дэбаты “Сітуацыя ў Беларусі: пагроза для ўсёй Еўропы” 23 чэрвеня. Прэзідэнт ПАРЕ – Рык Дамс паведаміў, што ў бюро асамблеі паступілі дзве заяўкі на правядзенне тэрміновых дэбатаў у рамках сесіі — па праблеме міграцыі і па сітуацыі ў Беларусі. Апошнюю заяўку падалі старшыня літоўскай дэлегацыі ў ПАРЕ Эмануэліс Зінгерыс і 19 іншых чальцоў асамблеі. Супраць правядзення дэбатаў па Беларусі выступіў чалец расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ Сяргей Кісляк. Ён прапанаваў правесці галасаванне па гэтым пытанні. У выніку галасавання за правядзенне дэбатаў па Беларусі выступілі 68 дэлегатаў, супраць — 11, устрымаліся — 12.

Беларускае Радыё Рацыя