У парламенце Францыі прайшлі слуханні па Беларусі



У панядзелак у Нацыянальным сходзе Францыі прайшлі слуханні па Беларусі, у якіх прымаў удзелу кіраўнік МЗС краіны Ле Дрыян. З 1 студзеня Францыя на шэсць месяцаў стала старшынёй Рады Еўрапейскага звязу і зможа вызначаць акцэнты знешняй палітыкі ЕС.

Як піша ў сваім тэлеграм-канале аналітык Аляксандр Фрыдман, у выніку слуханняў была прынятая рэзкая рэзалюцыя з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі, а міністр Ле Дрыян зрабіў шэраг прынцыповых заяў. Між іншым, што Парыж патрабуе вызвалення журналістаў і палітычных зняволеных, што нелегітымнасць Лукашэнкі не з’яўляецца прадметам абмеркавання. Ад будучага канстытуцыйнага рэферэндуму ў Беларусі – Парыж нічога добрага не чакае.

[manual_related_posts]