У парламенце Уганды адбылася масавая бойка



Чальцы парламента Уганды пабіліся падчас пасяджэння. 

Масова бійка в парламенті УгандиВідео Sky UKhttps://www.unian.ua/world/2160344-parlamentariji-ugandi-pobilisya-na-zasidanni-cherez-superechku-pro-prezidentsku-vladu-video.html

Posted by УНИАН on Donnerstag, 28. September 2017

Відэа з месца падзей у чацвер, 28 верасня, апублікаваў партал Sky News.

Апаненты не абмежаваліся  рукапашнай сутычкай, пачалі кідаць адзін у аднаго крэслы і пусцілі ў ход іншыя прадметы інтэр’еру. Чым усё скончылася, не паведамляецца. 

Нагодай для рознагалоссяў стаў праект закона, які дазваляе прэзідэнту краіны заставацца на пасадзе пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту. Кіраўніку дзяржавы Ёверы Мусевені 73 гады.

Прэзідэнт Уганды па законе абіраецца галасаваннем раз на пяць гадоў. Цяперашні кіраўнік дзяржавы прыйшоў да ўлады ў 1986 годзе пасля грамадзянскай вайны супраць свайго палітычнага апанента Мілтона Аботэ.