У Перу ўтварылася безуладдзе
Сітуацыя фактычна поўнага безуладдзя склалася ў Перу, паколькі Кангрэс (парламент краіны) не падтрымаў кандыдатуру праваабаронцы Росіё Сільвы Сантыстэбан на пасаду прэзідэнта, ужо трэцюю кандыдатуру за тыдзень.
Лацінаамерыканскія СМІ у ноч на панядзелак паведамілі пра адстаўку часовага прэзідэнта Перу Мануэля Мерына, які кіраваў краінай з мінулага аўторку, калі з-за абвінавачванняў у карупцыі быў абвешчаны імпічмент яго папярэдніку Марціну Віскару.
Рашэнне пра адстаўку Мерына Кангрэс прыняў на фоне пратэстаў, якія праходзяць у краіне супраць яго. Яго вінавацяць у патуранні жорсткім дзеянням паліцыі пры разгоне пратэстоўцаў, што прывяло прынамсі да гібелі не менш двух чалавек.
Між тым, вакантнымі ў Перу застаюцца таксама пасады старшыні Кангрэса і віцэ-прэзідэнта.
„Цяпер выхад з крызіса знаходзіцца ў руках членаў Кангрэса, якія яго і справакавалі”, – пракаментавала сітуацыю міністр эканомікі Перу Марыя Антаніэта Альва.
Планавыя выбары прэзідэнта ў Перу прызначаны на красавік 2021 года.
Беларускае Радыё Рацыя
