У Польшчы хочуць стварыць новую дывізію на ўсходзе краіны



Кіраўнік Міністэрства абароны паведаміў, што ён мае намер павялічыць асабовы склад польскай арміі.

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што яго мэтай з’яўляецца стварэнне новай дывізіі на ўсход ад Віслы. Кіраўнік міністэрства абароны паведаміў, што ён мае намер павялічыць асабовы склад польскай арміі.

«Мы намагаемся гарантаваць бяспеку Польшчы й палякам. Таму мы павялічваем колькасць Войска польскага. Гэтым жа й тлумачыцца мая мэта – стварыць новую дывізію аператыўных войскаў, якая будзе размешчаная на ўсход ад Віслы», – паведаміў Марыюш Блашчак.

Таксама польскі міністар абароны дадаў, што для абароназдольнасці краіны важна паўстанне на яе тэрыторыі пастаянных амерыканскіх вайсковых баз.

Польскае Радыё