У Польшчы паўстаў Нацыянальны інстытут свабоды



Ён будзе падтрымліваць няўрадавыя арганізацыі і размяркоўваць прызначаныя для іх сродкі.

На пасаду дырэктара інстытута прызначаны Войцех Качмарчык, які з’яўляецца дырэктарам Дэпартамента грамадзянскай супольнасці ў Канцылярыі прэм’ер-міністра.

Палітык падзякаваў за два гады працы ў Канцылярыі прэм’ера над падрыхтоўкай акта аб стварэнні Нацыянальнага інстытута свабоды і над праектам падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці.

Нацыянальны інстытут свабоды – Цэнтр развіцця грамадзянскай супольнасьці будзе падтрымліваць няўрадавыя арганізацыi ды размяркоўваць прызначаныя для іх сродкі.

Польскае Радыё