У Польшчы правядуць эксгумацыю ахвяр смаленскай авіякатастрофы
Польшча правядзе эксгумацыю парэштак ахвяр смаленскай катастрофы, за выключэннем тых, якія ўжо даследаваліся раней.
Група следчых з Нацыянальнай пракуратуры Польшчы будзе весці працу з дапамогай еўрапейскіх навуковых цэнтраў дзеля правядзення дадатковых экспертызаў і даследаванняў.
Следчая група Нацыянальнай пракуратуры пераняла следства ад вайсковай пракуратуры Польшчы сакавіку 2016 года. Цяпер эксперты завяршаюць разгляд больш чым тысячы тамоў дакументаў па справе, аўдыё і відэазапісаў.
Беларускае Радыё Рацыя
