У Расеі ўзмацніўся ціск на зняволенага публіцыста Барыса Стамахіна



У Расеі ўзмацніўся ціск на зняволенага публіцыста Барыса Стамахіна. Яго адправілі ў штрафны ізалятар за тое, што вагон для перавозкі зняволеных ён назваў „сталыпінскім”. Пра гэта паведамляюць сябры Стамахіна і рэсурс ОВД-Инфо. Паводле звестак парталу, кіраўніцтва калоніі ў Пермскім краі дамагаецца яшчэ больш жорсткага рэжыму ўтрымання Стамахіна ў зняволенні і пераводу яго ў турму ФСИН для асабліва злосных парушальнікаў.

Барыс Стамахін быў засуджаны да 7 гадоў зняволення па абвінавачванні ў апраўданні тэрарызму.

Да гэтага ён знявольваўся яшчэ двойчы. Вядомы тым, што многія гады выступае за незалежнасць Рэспублікі Ічкерыя і супраць расейскага імперыялізму. Рэзка асудзіў акупацыю Крыму, вядомы сваімі радыкальнымі выказваннямі. Паводле перакананняў Барыса Стамахіна, Расея як імперыя народаў павінна быць развалена любой цаной.  

Беларускае Радыё Рацыя