У Расеі затрымалі каля 200 удзельнікаў антываенных акцый
У больш чым 10 гарадах Расеі затрымалі каля 200 удзельнікаў акцый супраць вайны з Украінай. Дзясяткі людзей затрымалі ў Маскве і Пецярбургу. У Маскве масавыя затрыманні прайшлі ў парку Зараддзе, размешчаным побач з Крамлём.

Апазіцыйны рух «Вясна» раней анансаваў акцыю пратэсту на мосце над ракой Масквой. Расейскія ўлады не ўзгадняюць акцыі пратэсту, паліцыя затрымлівае людзей на падыходзе да месцаў, дзе збіраюцца праціўнікі вайны, часам у аўтазакі трапляюць і выпадковыя мінакі.
Акцыі прайшлі і ў іншых гарадах Расеі, напрыклад, у Казані. З пачатку расейскага ўварвання ва Украіну 24 лютага на антываенных акцыях у Расеі былі затрыманыя больш за 15 тысяч чалавек. Такую лічбу называе незалежны праваабарончы медыя-праект «ОВД-Инфо».
Апошнія тыдні акцыі больш малалікія, чым у першыя дні пасля пачатку вайны.
Беларускае Радыё Рацыя