У сакавіку пройдуць агульныя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні 



Двое супольных расейска-беларускіх тактычных вучэнняў паветрана-дэсантных войскаў Расеі і сіл спецыяльных аперацый узброеных сіл Беларусь пройдуць у сакавіку. Пра гэта паведамляе Мінабароны Расеі.

Першыя пройдуць у перыяд з 9 да 20 сакавіка на палігоне «Паліўна» ва Ульянаўскай вобласці Расеі. Другія пройдуць паралельна ў перыяд з 15 па 27 сакавіка на палігоне «Асіповіцкі» ў Менскай вобласці. Ад Расейскай Федэрацыі ў вучэнні возьме ўдзел каля 90 вайскоўцаў, ад узброеных сіл Беларусі — больш за 400 чалавек асабовага складу і каля 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © Міністэрства абароны РФ