У санкцыйныя спісы ЕЗ уключылі алігархаў і тэлевядучых дзяржаўных тэлеканалаў



Пад санкцыямі, якія Еўразвяз увёў супраць Расеі з-за ўварвання ва Украіну, апынуліся прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын, расейскі мільярдэр і заснавальнік «USM Holdings» Алішэр Усманаў. Аб гэтым паведамляецца ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.

Усяго пад еўрапейскія санкцыі патрапілі 26 расейцаў, у тым ліку высокапастаўленыя чыноўнікі і вайскоўцы, бізнесмены і журналісты. Сярод іх таксама — асноўны ўладальнік „Северсталі” Аляксей Мардашоў, старшыня савета дырэктараў Альфа-банка Пётр Авен, кіраўнік наглядальнай рады „Альфа-Груп” Міхаіл Фрыдман, тэлевядучыя Аркадзь Мамантаў, Антон Красоўскі, Раман Бабаян, Вольга Скабеева, Тыгран Кеасаян і віяланчэліст Сяргей Ралдугін.

Акрамя таго, Еўразвяз увёў абмежаванні ў дачыненні да страхавой кампаніі «СОГАЗ».

meduza.io

[manual_related_posts]