У Сенаце ЗША стварылі групу падтрымкі Беларусі



У верхняй палаце Кангрэсу Злучаных Штатаў Амерыкі ўтварылі кокус — групу падтрымкі Беларусі, паведамляе  Радыё Свабода. У яе ўвайшлі сенатары з абедзьвюх партый — як дэмакратычнай, так і рэспубліканскай.

Стварэнне гэтай групы «мае паказаць міжнароднай супольнасці, што ЗША падтрымліваюць беларускі народ у ягонай рашучасці будаваць дэмакратычную будучыню», — напісала ў твітэры адна са стваральніц кокусу Джын Шэйхін.

Група адкрытая да далучэння, у яе ўвайшлі ўжо дзевяць сенатараў.

14 ліпеня двухпартыйны кокус «Сябры Беларусі» стварылі і ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

Фота: foxnews.com