У суд паступіла новая крымінальная справа ў дачыненні да Навальнага



Новая крымінальная справа ў дачыненні да Аляксея Навальнага па некалькіх эпізодах махлярства паступіла ў Лефортаўскі суд Масквы, паведамляе ТАСС.

„У суд паступіла крымінальная справа ў дачыненні да Навальнага, які абвінавачваецца па чатырох эпізодах махлярства і адным эпізодзе, звязаным з непавагай да суду”, — паведаміў журналістам прадстаўнік суда.

Крымінальныя справы аб махлярстве былі распачатыя больш за год таму.

Паводле версіі следства, Навальны выкраў блізу 350 мільёнаў рублёў, выдзеленых у якасці ахвяраванняў Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБ — прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй).

Таксама палітыка абвінавачваюць у непаважлівым стаўленні да суддзі Веры Акімавай, якая разглядала справу аб паклёпе на ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]