У Тбілісі адбылася акцыя пратэсту супраць агрэсіі Расеі ва Украіне



У грузінскай сталіцы Тбілісі адбылася акцыя пратэсту супраць агрэсіі Расеі ва Украіне. На антываенным мітынгу сабралося каля пяці тысяч чалавек. Сярод якіх украінцы, беларусы, грузіны і рускія.

Боль у душы за ўкраінскі народ, за беларускі народ. Два вар’яцкія дзяды вырашаюць мільёны лёсаў.

Я, на жаль, зараз у другой краіне, прыехаць у Расея не магу. Я думаю, гэта мінімум што мы павінны зрабіць, кожны з нас, выказаць пратэст у любой форме.

Гэта боль, бо я разумею, што нашыя хлопцы і дзяўчаты, які нас абараняюць, яны будуць гінуць за сваю краіну, каб была незалежнай і вольнай.

Удзельнікі тбіліскага мітынгу асудзілі імперыялістычную палітыку Уладзіміра Пуціна на постсавецкай прасторы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]