У тэлешоу Пуцін улез да Трампа праз комін



Шоу Saturday Night Live на амерыканскім тэлеканале NBC выпусціла чарговую пародыю, у якой на Каляды да абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа праз комін улез расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Пуцін з’яўляецца праз трубу коміна як Санта-Клаус ды ўручае Трампу ляльку з убудаванай відэакамерай.

Поўная версія шоу Saturday Night Live

Ролю Трампа па традыцыі выконвае актор Алек Болдуін, у ролі Пуціна – Бек Бенэт.