У тэрытарыяльных камісіях на рэферэндуме не будзе прадстаўнікоў апазіцыі



У тэрытарыяльных камісіях на рэферэндуме па Канстытуцыі не будзе прадстаўнікоў апазіцыі. Больш за 1 тысячу 800 чалавек увайшлі ў склад 153-х тэрытарыяльных камісій па канстытуцыйным рэеэрэндуме ў Беларусі.  Нікога з апазіцыйных кандыдатаў у склад камісій не ўключылі. Адмову атрымалі 18 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, па адным прадстаўніку партыі “Зялёныя” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Астатнія не вылучалі сваіх кандыдатаў

На рэспубліканскім рэферэндуме можна будзе прагаласаваць датэрмінова з 22 да 26 лютага. Асноўнае галасаванне на рэферэндуме пройдзе 27 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: AFP

[manual_related_posts]