У цэнтры Менска плануецца акцыя ў падтрымку палітвязняў



У Менску на Кастрычніцкай плошчы заўтра, 22 чэрвеня, мусіць адбыцца несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку палітзняволеных. Ідэя правядзення належыць актывісту руху “Еўрапейская Беларусь” Максіму Вінярскаму. А агучаная яна была былым паплечнікам Мікалая Статкевіча Сяргеем Кунцэвічам. Сябра БНК Мікалай Статкевіч  каментуе сітуацыю:

– У акцыі 22 чэрвеня я не ўдзельнічаю, бо гэта будзе афіцыйная нагода мяне 3 ліпеня затрымаць. Акцыю на Кастрычніцкай плошчы мы падтрымліваем. Гэта нагода звярнуць увагу міністраў замежных спраў, якія прыедуць, на праблему палітвязняў. Маладыя людзі яшчэ знаходзяцца ў зняволенні, таму, я думаю, неабходнасць іх абароны важнейшая за тыя праблемы, якія мы атрымоўваем мяжуючы паміж дзвюма акцыямі запар.

Напярэдадні рада БНК на сваім пасяджэнні нават не стала разглядаць пытанне “аб правядзенні пікета на Кастрычніцкай плошчы 22 чэрвеня”.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя