У цэнтры Менску прайшоў адзіночны пікет
Увечары 25-га сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбыўся адзіночны пікет.
Сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і юрыст з руху „Адзінства” Мікалай Арцюхоў хадзіў па перыметру плошчы з бел-чырвона-белым і чырвона-зялёным сцягамі, а таксама з плакатам з патрабаваннем структурных рэформаў:
– Як вы бачыце я патрабую права выбару і пачаць структурныя рэформы. Я хачу сказаць беларусам, не бойцеся, не будзьце манкуртамі і змагайцеся за свае правы. Я хачу пажадаць перамогі праўды, перамогі свабоды і правоў чалавека над узурпатарствам Аляксандра Рыгоравіча. Няхай Бог нам у гэтым дапаможа. З Днём Волі! З Дабравесцем!
Супрацоўнікі міліцыі назіралі за пікетам, але пікетоўцу не затрымлівалі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
