У УУС Гарадзенскай вобласці новы начальнік



Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка змяніў кіраўнікоў трох абласных УУС.

Як паведамляе тэлеграм-канал „Пул Першага”, УУС Берасцейскай вобласці ўзначаліў Алег Шулякоўскі, які да гэтага быў першым намеснікам начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама.

Начальнікам УУС Менскай вобласці стаў Аляксандр Астрэйка (да гэтага займаў пасаду начальніка УУС Берасцейскага аблвыканкама), УУС Гарадзенскай вобласці — Дзмітрый Разянкоў (раней быў першым намеснікам начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама).

belapan.by