У Варшаве праходзіць канферэнцыя БДІПЧ АБСЕ



„Канфлікт ва Украіне з’яўляецца выклікам для АБСЕ”, — заявіў на адкрыцці міністр замежных спраў Польшчы.

Міністр ззамежных спраў Польшчы Яцэк Яапутовіч, Фота: PAP/Tomasz Gzell

Канфлікт ва Украіне з’яўляецца выклікам для Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе – казаў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Міністр адкрыў канферэнцыю Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека АБСЕ ў Варшаве.

Яцэк Чапутовіч падкрэсліў, што ўкраінскі канфлікт – гэта адна з галоўных пагроз для еўрапейскай бяспекі і найбольшы выклік АБСЕ. «Пакуль мы не вырашым гэтага канфлікту аўтарытэт арганізацыі будзе пад пагрозай», – казаў міністр. У варшаўскай канферэнцыі прымае ўдзел каля 1500 прадстаўнікоў урадаў і грамадзянскай супольнасці з членскіх і партнёрскіх краін АБСЕ. Канферэнцыя будзе працягвацца да 23 верасня. Яе мэта – праверка таго, як членскія краіны выконваюць дэкларацыю аб выконванні фундаментальных правоў і свабод чалавека, дэмакратыі, талерантнасці і супрацьдзеяння дыскрымінацыі.

Польскае Радыё