У Варшаве прайшоў “Марш свабоды”
Год таму
Гэта маніфэстацыя апазіцыі супраць палітыкі цяперашняга ўраду.
На Банкаўскай плошчы ў польскай сталіцы пачаўся “Марш свабоды”.
Пад такім лозунгам маніфестацыю пратэста супраць палітыкі ўрада ладзіць апазіцыйная партыя „Грамадзянская платформа”. У маніфестацыі ўзялі ўдзел таксама прадстаўнікі партыі “Сучасная” ды Польскай сялянскай партыі. Удзельнікі маршу ідуць вуліцамі Варшавы да плошчы Канстытуцыі.
Марш ладзіцца ў падтрымку незалежнасці мясцовага самакіравання. Апазіцыя лічыць, што цяперашні ўрад хоча абмежаваць самастойнасць мясцовай улады. Таксама апазіцыя выступае за адмену адукацыйнай рэформы, якая, паводле апазіцыі, абмяжоўвае свабоду навучання ды навукі ў Польшчы.
Фота: Jakub Kamiński / PAP