У Варшаве пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй



Пра гэта паведаміў  сузаснавальнік Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк:

– Заўжды, калі адбываюцца акцыі, асабліва, калі яны праходзяць у цэнтры, падыходзяць жыхары Варшавы. Многія з іх, на жаль, не ведаюць, што бел-чырвона-белы сцяг – гэта наш сцяг. Дзякуючы таму, што польская  прэса надае шмат увагі тэме так званай паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі, многія ведаюць, што ў Варшаве жывуць беларусы, і ведаюць, супраць чаго мы пратэстуем.

Як адзначае Зарэмбюк, у акцыі прымалі ўдзел у асноўным маладыя людзі, якія прыехалі вучыцца ў Польшчу. Падобныя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Беластоку, Кракаве і Шчэціне.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Адама Завальні