У Варшаве пратэставалі супраць судовай рэформы



Тысячы чалавек пратэставалі супраць судовай рэформы ў Польшчы. Цэлую ноч дэманстранты са знічкамі дзяжурылі каля Сейма.

Праект рэформы судоў прадугледжвае, што генеральны пракурор зможа адклікаць любога суддзю ў краіне. Пратэстоўцы называюць гэта не іначай, як спробай паставіць cуды пад кантроль выканаўчай улады:

– Не згаджаемся з тым, што робіць урад, які хоча ўсё спалітызаваць.

– Я лічу, што польская палітычная сістэма расхістаная праз партыю, якая хоча заваяваць уладу. 

– Павінна быць судовая рэформа, таму што ёсць шмат  праблем у судах. Але не мусяць палітыкі выбіраць суддзяў, мы перажылі ўжо камуністычны рэжым і не хочам вяртання.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўжо заявіў, што не падпіша пастановы Сейма аб судах, калі не будуць улічаны яго папраўкі. Чакаецца, што ўжо сёння натоўп пратэстоўцаў зноў можа выйсці на варшаўскія вуліцы.

 

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара