У Варшаве ўшанавалі ахвяраў генацыду армянаў



Больш за сто чалавек выйшла на цэнтральную вуліцу Варшавы, каб узгадаць пра ахвяры генацыду армянаў.  Маніфестанты трымалі ў руках армянскія сцягі і плакаты з надпісам “Ганьба Турцыі!”.

Анкара дагэтуль не пакаялася за ўчыненыя злачынствы, а сам генацыд быў прыкладам для Гітлера і натхніў яго на Халакост, гаворыць Бабкэн Ханзад’ян, старшыня Таварыства армянскай моладзі ў Польшчы:

– Гэта  вялікая трагедыя для армян ва ўсім свеце. Ёсць шмат краін, якія прызналі гэтае злачынства. Турцыя па палітычных матывах не хоча прызнаваць генацыду армян.

24 красавіка 1915 года турэцкія ўлады выдалі загад аб масавых перасяленнях і забойствах армянаў. Лічыцца, што цягам наступных васьмі гадоў у выніку турэцкай палітыкі магло загінуць да паўтара мільёна армянаў.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара