У Варшаве ўшаноўваюць памяць Нябеснай Сотні



У першую гадавіну расстрэлу Нябеснай Сотні пад сценамі Амбасады Украіны была адслужана паніхіда.

Фота Адам Завальня

Дарадца-пасланнік Амбасады Украіны Васыль Зварыч адзначыў, што ў Польшчы памятаюць пра ахвяры трагічных падзей на Майдане:

 – Па ўсёй Польшчы вельмі моцна ўшаноўваюць памяць Нябеснай сотні. Кульмінацыйнай падзеяй будзе супольная малітва ў нядзелю 22 лютага ў царкве на вуліцы Мядовай. Духоўныя асобы з Беларусі прыедуць,  і будуць супольна з украінцамі і палякамі адпраўляць малітву за Украіну, за герояў Нябеснай сотні, за ахвяраў расейскай агрэсіі. 

Таксама, 20 лютага, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сумесна з Амбасадарам Украіны Андрэем Дэшчыцай адкрылі фотавыставу “Майдан”.

2015-02-21_Zavalnia_Warszawa_Niabiesnaja_Sotnia_fota8

2015-02-21_Zavalnia_Warszawa_Niabiesnaja_Sotnia_fota5

2015-02-21_Zavalnia_Warszawa_Niabiesnaja_Sotnia_fota7

2015-02-21_Zavalnia_Warszawa_Niabiesnaja_Sotnia_fota6

Фота: Пётр Смалінскі

Прэзідэнт Польшчы зазначыў:

– Майдан – з аднаго боку драма, а з іншага – веліч украінскага народу. Майдан – гэта выклік для свету, заклік дапамогі Украіне.

Выстава месціцца ў самым цэнтры Варшавы, каля прэзідэнцкага Палацу.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя