У Варшаве завершылася Блізкаўсходняя канферэнцыя
У Варшаве завершылася канферэнцыя, прысвечаная праблемам Блізкага Усходу. Будуць створаныя міжнародныя працоўныя групы, якія будуць выпрацоўваць спосабы дзеяння ў некалькіх сферах, якія тычацца гэтага рэгіёну. Такі вынік Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі абвясцілі міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч і амерыканскі дзяржсакратар Майк Пампэа.
Польшча і ЗША спадзяюцца, што канферэнцыя ў Варшаве і працоўныя групы будуць пачаткам так званага варшаўскага працэсу – напісалі ў заяве кіраўнікі дыпламатыі Польшчы і ЗША, падводзячы вынік канферэнцыі.
У выніковай заяве падкрэслена, што ЗША і Польшча маюць шмат агульных інтарэсаў у рэгіёне Блізкага Усходу.
