У Венесуэлу прыляцела сто расейскіх вайскоўцаў



23 сакавіка ў Венесуэлу ў міжнародны аэрапорт Майкеціі імя Сімона Балівара ў Каракасе прыбылі расейскія вайскоўцы. Яны, хутчэй усяго, застануцца ў сталіцы Венесуэлы, дзе будуць дзеіць у кантакце з венесуэльскім спецназам, арміяй і паліцыяй, паведаміў 24 сакавіка венесуэльскі сайт Crimenes sin castigo.

23 сакавіка журналіст Хаўер Маёрка паведаміў, што групоўку з 100 расейскіх ваенных у Венесуэле ўзначальвае генерал Васілій Тонкашкур. Расейцы прыляцелі на самалёце Іл-62М. На іншым самалёце, Ан-124-100, у Каракас даставілі невядомы груз вагой 35 тон.

Crimenes sin castigo піша, што ў аэрапорце расейскую дэлегацыю сустракалі дырэктар упраўлення па інтэграцыі і міжнародных справах міністэрства абароны Венесуэлы віцэ-адмірал Марыяна Мата Кіхада і дырэктар сіл спецыяльнага прызначэння Эдгар Альфонса Каліна Рэес.

Беларускае Радыё Рацыя