У Вялікабрытаніі пачаліся пазачарговыя выбары ў парламент



За апошнія тры гады гэта ўжо трэцяе агульнанацыянальнае галасаванне ў Брытаніі: папярэднія парламенцкія выбары адбыліся ў 2015 годзе, а летам 2016 года ў краіне прайшоў рэферэндум аб сяброўстве Вялікабрытаніі ў ЕЗ.

Галоўныя тэмы чэрвеньскіх усеагульных выбараў у Брытаніі „брэкзіт” і сацыяльна-эканамічная палітыка.

Пра правядзенне пазачарговых выбараў у ніжнюю палату парламента ў красавіку абвясціла прэм’ер-міністр Тэрэза Мэй. Яна патлумачыла датэрміновыя выбары імкненнем да стабільнасці ў сітуацыі, калі краіна пачала перамовы аб выхадзе з Еўрапейскага саюза.

Галоўнымі прэтэндэнтамі на 650 месцаў у Палаце абшчын (ніжняя палата парламента) з’яўляюцца прадстаўнікі кансерватараў, лейбарыстаў, ліберал-дэмакратаў, Партыі незалежнасці Злучанага Каралеўства і Партыі незалежнасці Шатландыі (найбуйнейшая фракцыя пасля кансерватараў і лейбарыстаў). Таксама ў выбарах удзельнічаюць Зялёныя, Валійская „Плайд Камры” („Партыя Валіі”) і чатыры паўночнаірландскія партыі: Дэмакратычная юніянісцкая, Сацыял-дэмакратычная лейбарысцкая, юніянісцкая партыя Ольстэра і Шын Фейн.

Сістэма выбараў у Вялікабрытаніі – выключна мажарытарная, то ёсць усе праламетарыі Палаты абшчын абіраюцца ў аднамандатных акругах, прычым у адзін тур.

У 2011 годзе ў Вялікабрытаніі быў прыняты „Акт аб фіксаваным тэрміне паўнамоцтваў парламента”, і па гэтым законе выбары ў Палату абшчын цяпер павінны праходзіць кожныя пяць гадоў, у Першы чацвер траўня.

Датэрміновыя выбары дапускаюцца ў двух выпадках: пры вотуме недаверу ўраду, а таксама ў выпадку, калі за самароспуск і новыя выбары прагаласуюць больш за дзве траціны дэпутатаў.

Апошняй працэдурай і скарысталася прэм’ер-міністр Тэрэза Мэй, абвясціўшы ў красавіку перавыбары парламента.

BBC