У выпадку ўварвання Расеі ва Украіну ЗША адправяць войскі ў суседнія краіны NATO



У выпадку ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну Злучаныя штаты адправяць свае войскі ў суседнія краіны NATO.

Белы Дом ніколі не разглядаў магчымасць размяшчэння войскаў ва Украіне ў выпадку ваеннага канфлікту Кіева з Масквой, паведаміў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Паводле яго слоў, пры такім развіцці падзей амерыканскія  жаўнеры адправяцца ў краіны „Бухарэсцкай дзявяткі”: Балгарыю, Польшчу, Вугоршчыну, Латвію, Літву, Славаччыну, Чэхію і Эстонію. Байдэн падкрэсліў, што гэта неабходна для таго, каб абараніць іх ад любой пагрозы з боку Расеі.  

Напярэдадні МЗС Вялікабрытаніі заклікалі калегаў па саміце G7 выступіць адзіным фронтам супраць расейскай агрэсіі.