У якім кірунку ісці Еўразвязу?



Дыскутавалі пра будучыню Еўразвяза і ролю краін Сярэдняй Еўропы ў развіцці гэтага палітычнага праекта. У Беластоку адбыліся дэбаты,  у якіх прынялі ўдзел гісторыкі, палітыкі і прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Польшчы. Цыкл дэбатаў, які адбываецца цяпер у Польшчы, мае на мэце паказаць, у якім напрамку павінен ісці Еўразвяз.

Паводле гісторыка Яўгена Мірановіча, Еўразвяз не зацікаўлены пашырэннем на Усход, між іншым, на Беларусь, але і сярод саміх беларусаў ідэя інтэграцыі з Захадам мала папулярная.

Няма такой вялікай, драматычнай перавагі людзей, якія б хацелі быць у Еўразвязе. Людзі прыязджаюць у ЕЗ, ездзяць у Літву і Польшчу, назіраюць новае жыццё ў гэтых суседніх краінах. Беларусь аж так моцна не адстае эканамічна ад сваіх суседзяў.

Цыкл сустрэч наконт будучыні Еўразвяза арганізуе Рэгіянальны асяродак міжнародных дэбатаў у Беластоку. Падобныя дэбаты адбыліся ўжо ў Вроцлаве, Познані і Варшаве.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

[manual_related_posts]