У зоне АТА парушаюцца менскія пагадненні
У зоне антытэрарыстычнай аперацыі па-ранейшаму парушаюцца менскія пагадненні.
Мапа АТА – 4 верасня
Нагадаем, што 1 верасня, пасля чарговага пасяджэння Трохбаковай кантактнай групы ў Менску быў падпісаны новы пакет дамоваў, згодна з якім абодва бакі канфлікту паабяцалі спыніць узаемныя абстрэлы. Тым не менш, паступаюць паведамленні, што баевікі ДНР і ЛНР працягваюць весці агонь па ўкраінскіх пазіцыях.
Пра гэта, сярод іншага, распавёў валанцёр Тарас Мельнічук, які прыехаў з Мар’інкі, што ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі.
– Прыехалі мы раніцай ў Мар’інку, гаворым з хлопцамі, глядзім на дзіцячы комплекс, які там калісьці будавалі, і літаральна за дзве секунды пачынаюць падаць міны. Гэта такая мяжа, якую вельмі цяжка ўявіць. Гэта неаднаразова, гэта не тое, што мы туды ўпершыню трапілі і адна такая страшная сітуацыя, гэтым разам было 3-4 такіх даволі складаных выпадкаў.
У штабе антытэрарыстычнай аперацыі вызнаюць дробныя парушэнні Менскіх пагадненняў з боку баяевікоў, але пры гэтым напалягаюць, што працэнт гэтых парушэнняў застаецца нязначным.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
