У ЗША хочуць забараніць продаж квіткоў на рэйсы ў Беларусь
19 гадоў таму
Мінтранс ЗША прапанаваў абмежаваць авіязносіны з Беларуссю ў святле прымусовай пасадкі самалёта Ryanair ў Менску, паведамляе www.dw.com. Такая мера – у інтарэсах знешняй палітыкі Вашынгтона, адзначыў Дзярждэпартамэнт.
Міністэрства транспарту ЗША прапануе забараніць продаж квіткоў на пасажырскія рэйсы паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю, у тым ліку і тыя, якія ажыццяўляюцца з перасадкамі. Адпаведная заява з’явілася ў аўторак, 29 чэрвеня, на сайце міністэрства.
Абмежаванне рэйсаў паміж ЗША і Беларуссю адпавядае інтарэсам знешняй палітыкі Вашынгтона ў святле прымусовай пасадкі рэйса Ryanair ў Менску, адзначылі ў Дзярждэпартаменце. Грамадскае абмеркаванне гэтай прапановы прапануецца правесці да 1 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя
