Участковыя камісіі сфармаваныя з лаяльных да ўлады асобаў



Участковыя камісіі на Берасцейшчыне сфармаваныя з максімальнай колькасці лаяльных да дзеючай улады асобаў. Пра гэта распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Большасць з іх ужо працавала ў такіх выбарчых органах і рабіла фальсіфікацыі на мінулых выбарах, – адзначыў эксперт у галіне права:

– Уключалі тых, хто не зашкодзіць, то бок тыя людзі, якіх уключылі, яны раней былі і праблем не стварылі. Мабыць, задавалі мала пытанняў, рабілі, што ім сказалі і не высоўваліся, таму іх і пакінулі. Усіх астатніх, якія недзе выступілі за выкананне заканадаўства або загаварылі аб справядлівасці, ясна, што іх не пусцілі.

– Так, да прыкладу, у Ленінскім раёне горада Берасця ў склад участковых камісій патрапіў толькі адзін прадстаўнік партыі левых «Справядлівы свет», – дадаў Уладзімір Вялічкін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце