Ухвалены праект закону аб прыцягненні войскаў для разгону пратэстаў



У Беларусі ўхвалілі праект закону аб прыцягненні ўнутраных войскаў для разгону пратэстаў і ўжыванні зброі. Гэта адбылося на пленарным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў. Сярод іншага законапраектам прадугледжваюцца:

-удзел унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку падчас рэжыму надзвычайнага і ваеннага становішча,

-прадастаўленне ваеннаслужачым унутраных войскаў правоў на захоўванне і нашэнне зброі,

-надзяленне ўнутраных войскаў паўнамоцтвамі на прымяненне баявой і спецыяльнай тэхнікі для спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку.

У артыкуле 7, які рэгламентуе кіраўніцтва і кіраванне ўнутранымі войскамі, у выпадку прыняцця паправак міністр унутраных спраў зможа самастойна выдаваць як нарматыўныя, так і ненарматыўныя прававыя акты. Прапанаваная папраўка ў 21-ым артыкуле пашырае сферу прымянення зброі супраць жанчын, людзей з інваліднасцю і непоўнагадовых. Для спынення масавых беспарадкаў хочуць дазволіць выкарыстоўваць вайсковую тэхніку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Reuters