Украіна дасць адказ на расейска-беларускія вайсковыя вучэнні



Правядзенне вайсковых вучэнняў «Саюзная Рашучасць 2022» з неабсяжна вялікім вайсковым кантынгентам Расеі, змушае Украіну ісці на захады ў адказ. «Украінскае войска цяпер, як ніколі моцнае,» – паведаміў у сваім звароце да украінцаў прэзідэнт Зяленскі. Укранцы гатовыя да горшага, але гатовыя бараніцца і адстойваць уласныя заваёвы. Дзеліцца ўражаннямі Алесь Стральцоў, аўтар бібліі супраціву, які цяпер, часова жыве ва Украіне.

– Панікі аніякай няма. У звычайным парадку фармуюцца баталёны тэрытарыяльнай аховы, праводзяцца навучанні, людзі рыхтуюцца. Некаторыя беларусы, некаторыя айцішныя фірмы, якія я ведаў, перавялі свой ключавы персанал у Польшчу. Беларусы мабільныя, якія збеглі ад тэрарыстычнага рэжыму на Радзіме, беларусы не хочуць перарываць свой бізнэс-працэс. А украінцы, стала завязаныя, яны проста метадычна рыхтуюцца. Па вялікаму рахунку, яны знаходзяцца ў стане вайны. Яны кажуць: „Хлопцы, мы ваюем з 2014 году”.

Паводле меркавання Алеся Стральцова, украінцы даверыліся не таму чалавеку. Цяпер, яны пачуваюцца ашуканымі Лукашэнкам, які гарантаваў бяспеку ля паўднёвай беларускай мяжы. І нават некаторыя дыпламатычныя спробы дээскалацыі не супакойваюць украінцаў, якія ўжо сем гадоў вядуць вайну з расейскім агрэсарам.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]