Украіна можа атрымаць комплексы Patriot



Яны павінны ўвайсці ў нядаўна ўхвалены новы пакет дапамогі ў памеры 40 млрд даляраў. Пра гэта піша The Washington Post.

Patriot — гэта сучасны супрацьракетны комплекс, які стаіць на ўзбраенні ў войсках ЗША і некаторых краін Еўропы. Ён і сучасны, і вельмі дарагі. Адна такая батарэя каштуе каля $1 млрд, пуск адной ракеты — да $3 млн.Таксама ў публікацыі ідзе гаворка пра перадачу Украіне „артылерыі далёкага дзеяння”.

Падобнае ўзбраенне вельмі патрэбнае Узброеным сілам Украіны для правядзення контрнаступу, які рыхтуецца і чакаецца ўжо ў бліжэйшыя месяцы.Украіна даўно прасіла ў ЗША Patriot. Мяркуецца, што комплексы забяспечаць і прыкрыццё ад авіяцыі, і знізяць узровень ракетнай пагрозы.

[manual_related_posts]