Украіна перадасць Беларусі звесткі пра грамадзяніна, які пагражаў аднаму з кіраўнікоў АМАПу
19 гадоў таму
Суд у Кіеве дазволіў украінскім пракурорам забраць у апэратара мабільнай сувязі дакумэнты з анкетнымі дадзенымі кліента і звесткамі пра ягоныя званкі і перапіску з 13 жніўня 2020 да 24 лютага 2021 году. Дакумэнты запрасілі «кампэтэнтныя органы Беларусі» ў межах крымінальнай справы супраць мужчыны, які праз Telegram нібыта пісаў намесніку камандзіра віцебскага АМАПу паведамленні з «абразамі і пагрозамі гвалту да яго і ягоных блізкіх».
Свабода
