Украіна прапанавала абмен палонных на затрыманых



На перамовах у Менску Украіна прапанавала абмяняць 87 палонных на 309 затрыманых. Таксама атрымалася перадаць лісты і пасылкі ад сем’яў закладнікаў на акупаваныя тэрыторыі. Паведамляюць naviny.by са спасылкай на ўкраінскія СМІ.

Пра тое, што ўкраінскі бок гатовы на абмен палонных на баевікоў, напісала ў Facebook чалец гуманітарнай падгрупы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе – першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка. Цяпер украінскі бок чакае адказу на свае кампрамісныя прапановы.

Украіне вядома пра месцазнаходжанне 87 з 144 украінскіх закладнікаў у акупаваных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.