Украіна прапануе Беларусі разам супрацьстаяць «рускаму свету»



Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба прапанаваў Беларусі далучыцца да «Люблінскага трохкутніка». У яго склад уваходзяць Украіна, Польшча і Летува.

«Люблінскі трохкутнік» — гэта, па сутнасці, альтэрнатыва «рускаму свету» ў гэтай частцы Еўропы», – сказаў Кулеба. Ён хацеў бы, каб да гэтага аб’яднання далучылася Беларусь. Цытата са словаў міністра: «Мы будзем працаваць так, каб набліжаць той момант, калі і Беларусь замест «рускага свету» абярэ «Люблінскі трохкутнік».

Беларускае Радыё Рацыя