Украіна правядзе вайсковыя вучэнні адначасова з Беларуссю і Расеяй



Украіна адначасова з сумеснымі вучэннямі Беларусі і Расеі «Саюзная рашучасць-2022» правядзе манеўры з ужываннем замежнай зброі.

Пра гэта міністр абароны Аляксей Рэзнікаў паведаміў у эфіры ток-шоў «Свабода слова» на ўкраінскім тэлеканале ICTV.

Па словах Рэзнікава, ваенныя вучэнні Узброеных сіл Украіны будуць праходзіць з 10 па 20 лютага. Падчас манеўраў будуць выкарыстоўвацца турэцкія выведвальна-ўдарныя беспілотныя лятальныя апараты Bayraktar TB2, амерыканскія супрацьтанкавыя ракетныя комплексы (ПТРК) FGM-148 Javelin і пастаўленыя Вялікабрытаніяй супрацьтанкавыя гранатамёты NLAW.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]