Украіна спрашчае атрыманне грамадзянства замежнікамі, якія абаранялі тэрытарыяльную цэласнасць



Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла змены ў закон аб грамадзянстве, якім спрашчаецца парадак прыняцця ў грамадзянства замежнікаў, у тым ліку тых, хто прымаў удзел у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама маюць заслугі перад краінай.

У адпаведнасці з законам можна будзе падаваць дэкларацыю аб адмове ад замежнага грамадзянства разам з заявай аб прыняцці ў грамадзянства, піша REFORM.by.

Прыём у грамадзянства Украіны спрашчаецца для наступных катэгорый асоб:

якія праходзяць або праходзілі ваенную службу па кантракце ва УС Украіны;

якія праходзяць ваенную службу па кантракце ва УС Украіны і ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі;

якія маюць значныя заслугі перад Украінай, альбо прыняцце якіх у грамадзянства ўяўляе дзяржаўны інтарэс для Украіны;

якія з’яўляюцца грамадзянамі краіны, прызнанай Вярхоўнай Радай дзяржавай-агрэсарам або дзяржавай-акупантам, і падвергліся палітычным пераследам у сваёй краіне.

Апошняя катэгорыя ў першую чаргу адносіцца да грамадзянам Расеі.

Нагадаем, што ў актыўных баявых дзеяннях на Данбасе прымаў удзел беларускі атрад „Пагоня”.