Украіна спыняе транзіт траціны газу, бо кампрэсарную станцыю захапілі акупанты



Украіна спыняе транзіт газу праз кампрэсарную станцыю (КС) Навапскоў, паведамляецца на сайце аператара газатранспартнай сістэмы Украіны. Прычына – страта кантролю над поўначчу Луганскай вобласці, якую захапілі акупанты.

Праз КС Навапскоў праходзіла амаль траціна газу з Расіі ў Еўропу – да 32,6 мільёнаў кубаметраў за суткі.Гэта бадай што першы выпадак за ўсю расейска-ўкраінскую вайну, калі Украіна заяўляе пра немагчымасць кантраляваць пастаўкі газу.