Украіна забараніла ўезд беларусам прызыўнога ўзросту
5 месяцаў таму
Дзяржаўная памежная служба Украіны вырашыла не пускаць ва Украіну ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту з беларускім грамадзянствам. Абмежаванне часовае — на час беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў, інфармуе Еўрарадыё. Вучэнні павінны скончыцца 20 лютага.
Нагадаем, праблемы з перасячэннем мяжы Украіны ў беларусаў пачаліся ў другой палове тыдня. У некаторых выпадках не пускаюць ва Украіну і жанчын. 12 лютага стала вядома пра адмову ва ўездзе для беларускага блогера Мікіты Мелказёрава.
[manual_related_posts]