Украінка стала сенатаркай штата Індыяна



Сенатарам амерыканскага штата Індыяна стала 38-гадовая нараджэнка Украіны Вікторыя Спартц. Пра гэта паведаміла выданне Indianapolis Business Journal.

Спартц прадстаўляе рэспубліканскую партыю ЗША.

Украінка заняла пасаду ў звязку з выхадам на пенсію сенатара Люка Кенлі. Кенлі, які быў сенатарам з 1992 года, заранёў абвесціў пра адыход з 30 верасня. За яго месца змагаліся 7 кандыдатаў.

Выданне піша, што Спартц прыехала ў ЗША 17 гадоў таму, атрымала амерыканскае грамадзянства і скончыла школу бізнеса пры ўніверсітэце Індыяны. Зараз яна выкладае ў гэтым універсітэце і паралельна ёсць намесніцай старшыні Рэспубліканскай партыі акругі Гамільтан.

Усіх, хто не галасаваў за яе, Спартц заклікала аб’яднацца дзеля акругі Гамільтан, якую яна назвала „цудоўнай каштоўнасцю”.

Беларускае Радыё Рацыя