Украінская сталіца вяртаецца да мірнага жыцця



Ва ўкраінскай сталіцы спакойна. Так ахарактарызавала сітуацыю ў Кіеве ўкраінка Олена Буран.

„Горад жыве звычайным жыццём, нягледзячы на тое, што сотні будынкаў застаюцца разбуранымі”, – распавяла сама суразмоўца:

Я зараз у Кіеве, у нас усё спакойна, русню адагналі вельмі далёка, даволі далёка, каб звычайнай артылерыяй яны нас не непакоілі. Рэгулярна ёсць паветраныя трывогі, бо яны запускаюць ракеты. У апошні час сур’ёзных прылётаў не было.

Украінка Олена Буран дадала, што ў Кіеве крок па кроку аднаўляецца інфраструктура, адчуваецца, што людзі актыўна вяртаюцца ў сталіцу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]