Украінская выведка: вайна можа працягнуцца да зімы



Вайна будзе працягвацца да зімы. Армія РФ замацоўваецца ў Херсонскай вобласці, канстатуе Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны. «Пуцін не адмаўляецца ад сваіх планаў. Гэтая вайна будзе зацягвацца. З пачатку мая акупацыйныя войскі пачалі ўмацоўваць сваю абарону. Рыхтуюць адпаведныя інжынерныя збудаванні, будуецца нават не адна і не дзве, а трэцяя лінія абароны. І гэта кажа пра тое, што Расейская Федэрацыя хоча застацца надоўга», — паведамілі ў ГУР.

«Пуцін нікому не давярае, нікога не чуе. У яго свае планы аднаўлення Расейскай імперыі. Наколькі будзе зацягнутая актыўная фаза, гэта будзе верасень месяц ці гэта будзе кастрычнік, ці гэта будзе да канца года. Гэта залежыць ад нашага супраціву, ад стану нашых сіл абароны і ад той дапамогі якую нам аказваюць», — расказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Вадзім Скібіцкі.

ГУР прывязвае да 11 верасня — адзіны дзень галасавання ў Расеі — імавернае правядзенне псеўдарэферэндумаў або іншых мерапрыемстваў на акупаваных тэрыторыях.

У той жа час 7 кастрычніка ў Пуціна 70-ы дзень нараджэння — і вайскоўцы, верагодна, захочуць зрабіць яму «падарунак».

Фота: ЕРА

[manual_related_posts]