Украінскі палітолаг: У дэбатах Парашэнка мае некампетэнтнага ў шэрагу пытанняў суперніка



19-га красавіка ў Кіеве маюць прайсці дэбаты паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Украіны. На думку ўкраінскага палітолага і журналіста Сяргея Стуканава, калі Уладзімір Зяленскі і выйдзе на дэбаты супраць Пятра Парашэнкі, то ўсё адно незразумела, што зможа супрацьпаставіць вопытнаму палітыку.

– Каманда Парашэнкі ўжо паведаміла, што ідзе на дэбаты. А каманда Зяленскага не дае адназначнага адказу. Адчуваюць, што Зяленскі не з’яўляецца кампетэнтным у шэрагу пытанняў і побач з Парашэнкам будзе выглядаць як хлопчык. Відавочна, яны хацелі б унікнуць дэбатаў. Але гэта можа выклікаць думку ў выбаршчыкаў, ці не завялікая рызыка абіраць не проста камедыянта, які не мае досведу, але яшчэ не хоча выйсці на людзі і расказаць пра свае планы.

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Уладзімір Зяленскі апярэдзіў Пятра Парашэнку больш чым на 14%. Цяпер пытанне ў тым, хто ў другім туры прывабіць галасы іншых кандыдатаў, якія ў другі тур не трапілі, а таксама ці прыйдуць на выбарчыя ўчасткі тыя ўкраінцы, якія праігнаравалі галасаванне ў першым.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя