Украінцы Варшавы віншуюць беларусаў з Днём Волі
У самым цэнтры Варшавы на будынку “Украінскага свету” з’явілася больш за дзясятак бел-чырвона-белых сцягоў.
Такім чынам украінцы Варшавы павіншавалі беларусаў 97 гадавінай абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Старшыня арганізацыйнага камітэту “Еўрамайдан Варшава” Наталка Панчанка падкрэсліла, што ўкраінцы хацелі выказаць сваю падтрымку беларусам:
– Сёння ў Беларусі свята. Мы не маглі на гэта не адрэагаваць. І мы вырашылі, што сёння наш Украінскі Дом у Варшаве будзе выглядаць трошку па-беларуску. Мы вывееілі віншаванне і беларускія бел-чыорвона-белыя сцягі. Мы хацелі паказаць сваю падтрымку беларусам, як яны ўжо на працягу года паказваюць сваю падтрымку нам.
Урачыстае вывешванне беларускіх сцягоў на будынку “Украінскага Свету” было зроблена з удзелам прадстаўнікоў Руха Салідарнасці “Разам”.
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя